top of page

Паэзіі чароўныя радкі

  • lelchbibl
  • 21 нояб. 2018 г.
  • 1 мин. чтения


Роднай Беларусі, яе гісторыі, культуры і літаратуры была прысвечана літаратурна-паэтычная сустрэча “Паэзіі чароўныя радкі”, якая адбылася 20 лістапада ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Прымеркавана яна да 70-годдзя з дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі Я. Янішчыц.

Вядучая сустрэчы пазнаёміла прысутных з яе біяграфіяй і творчасцю, трагічным лёсам. Увазе слухачоў быў прапанаваны дакументальны фільм “Непрыручаная птушка”, прысвечаны жыццю і творчасці Я. Янішчыц. І, канешне, мерапрыемства аб Яўгеніі Янішчыц не змагло абысціся без аднаго з яе найлепшых вершаў “Гавары са мной па-беларуску”, пасля чаго адбылася гульня-віктарына “На матчынай мове”

У канцы мерапрыемства вядучая пажадала слухачам больш і больш пазнаваць сваю Радзіму, ганарыцца ёю і берагчы тое, што ўсе мы ўжо маем. Мы ганарымся сваёй краінай, любім яе. А інакш немагчыма. Пазнайце Беларусь… І вы яе абавязкова палюбіце!


 
 
 

Comments


Избранные рецензии
Облако тегов

© 2023 «Книголюб». Сайт создан на Wix.com

  • Черно-белая иконка Facebook
  • Черно-белая иконка Twitter
  • Черно-белая иконка Google+
bottom of page